Вы не подключены. Войдите или зарегистрируйтесь

Заяўка на пераклады

Папярэдняя тэма Наступная тэма Перейти вниз  Паведамленне [Старонка 1 з 1]

1 Заяўка на пераклады в Вс Кас 02, 2011 6:12 pm

barkouski


Сімпасіярх (мадэратар)
Шаноўныя сябры,

Усім, хто жадае прыняць удзел у праграме “500 перакладаў гуманітарыстыкі для патрэбаў беларускамоўнага навучання” ў якасьці перакладчыка навуковых тэкстаў на беларускую мову,

прапануем да 30 кастрычніка 2011 г. падаць заяўку на пераклад (спампаваць форму заяўкі і ўхваленыя спісы кніг для перакладу – водле прадмету/водле мовы арыгіналу).

Тыя заяўкі, якія будуць ухваленыя і атрымаюць належнае фінансаванне на гэтым этапе будуць ажыццяўляцца цягам наступнага года (двух) у адпаведнасці з фарматам перакладчыцкай лабараторыі.

Прачытаць агульную канцэпцыю праекта можна ТУТ. Азнаёміцца з фарматам дзейнасці перакладчыцкай лабараторыі можна ТУТ. Усе прапановы, заяўкі і пытанні па праграме, калі ласка, кіруйце на адрас: peraklad500@gmail.com

Калі ласка, пашырайце інфармацыю пра магчымасць удзелу ў праграме сярод уласных знаёмых. Чакаем на прапановы супрацы!

Агульны каардынатар праграмы: Павал Баркоўскі, к.ф.н., “Беларуская філасофская прастора”. farao

Папярэдняя тэма Наступная тэма Вярнуцца да пачатку  Паведамленне [Старонка 1 з 1]

Права доступа к этому форуму:
Вы не можаце адказваць на паведамленні